Гэтая жанчына адна выжывала на востраве 18 гадоў. Унікальная гісторыя, дзе змяшаліся рускія, індзейцы, амерыканцы і адбілася эпоха
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Маладая жанчына стаяла на скалістым беразе і назірала, як шлюпка павольна прасоўваецца праз бурнае мора. Праз некалькі вельмі доўгіх хвілін тая наблізілася да парусніка, што стаяў наводдаль, і на борт падняліся некалькі чалавек. Хвалі білі ўсё мацней. Як толькі лодку зацягнулі наверх, шхуна спешна знялася з якара, каб не разбіцца ў прыбярэжным шторме. Мружачыся ад ветру, жанчына глядзела, як аддаляецца карабель. Ён вывез усіх, каго яна ведала. Па яе ўжо не вернуцца. Сёння — дакладна, але, можа, заўтра ці праз месяц?.. Яна яшчэ не ведала, што надзеі марныя. Выратаванне прыйдзе толькі праз шмат гадоў, але стане для яе фатальным.

Прыкладна так звычайна ўяўляюць гісторыю Адзінокай жанчыны, якая, як лічыцца, 18 гадоў выжывала на абязлюдзелым маленечкім востраве ля ўзбярэжжа Каліфорніі. У гэтай гісторыі адбілася цэлая эпоха, некалькі народаў і імперый: рускія, якія каланізавалі Аляску і спрабавалі асіміляваць карэннае насельніцтва, іспанцы, якія зрабілі тое самае з Каліфорніяй, і амерыканцы, якія неўзабаве атрымалі гэтую тэрыторыю ў якасці аднаго са сваіх штатаў. Больш за стагоддзе гісторыя Адзінокай жанчыны займае розумы навукоўцаў, а амерыканскія дзеці ўжо 65 гадоў чытаюць пра яе ў класічнай аповесці для школьнікаў.

«Портрет одинокой женщины с острова Сан-Николас» художницы Холли Хармон выставлен в зале Чумаш в Музее естественной истории Санта-Барбары. Источник: Santa Barbara Independent
«Партрэт адзінокай жанчыны з вострава Сан-Нікалас» мастачкі Холі Харман выстаўлены ў зале Чумаш у Музеі натуральнай гісторыі Санта-Барбары. Крыніца: Santa Barbara Independent

Выратаванне

У ліпені 1853 года амерыканскі паляўнічы Джордж Найдэвер з Санта-Барбары разам з напарнікам Карлам Дзітманам (ён жа Чарлі Браўн) і некалькімі індзейцамі выправіліся на востраў Сан-Нікалас паляваць на марскіх выдраў. Гэтыя жывёлы — іх яшчэ называюць каланамі — жывуць ля ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і значна буйнейшыя за іншых выдраў: дасягаюць 100−160 см у даўжыню і важаць 16−40 кг. У іх больш шчыльны, густы, бліскучы мех ад чырванаватага да цёмна-карычневага колеру. Менавіта ён, запатрабаваны ў Старым Свеце, і быў мэтай жорсткага промыслу.

Аднак гэтыя паляўнічыя ўжо не ўпершыню наведвалі Сан-Нікалас, і не толькі выдры цікавілі іх. Хадзілі даўнія чуткі, што на востраве на самоце жыве індыянка, якая засталася тут пасля таго, як у 1835 годзе ўсіх астатніх жыхароў вывезлі на мацярык. Святары з каталіцкай місіі перыядычна ўспаміналі пра яе і пару гадоў таму нават заплацілі аднаму мараку за пошукі, але той нічога не знайшоў (і, шчыра кажучы, не асабліва стараўся).

Остров Сан-Николас. Скриншот видео: teachchannelislands.org
Востраў Сан-Нікалас. Скрыншот відэа: teachchannelislands.org

А вось Найдэвер за год да таго знайшоў схаваныя ў хмызах кошыкі з прымітыўнымі рэчамі: скуры, кручкі, косці, вяроўка з жылаў, сукенка з птушыных скурак. Імаверна, гэта была маёмасць той самай індыянкі, але ці жывая яна? Кошыкі вывернулі, каб наступным разам праверыць, ці навядзе хтосьці парадак. Ідэя спрацавала.

Прыехаўшы гэтым разам, людзі Найдэвера заўважылі на пяску сляды невялікіх ног. Урэшце капітан вырашыў добра прачасаць востраў, хоць і баяўся, што жанчыну маглі загрызці ці то дзікія сабакі, ці то каёты — паляўнічыя бачылі некалькіх звяроў, якія збіліся ў зграю. Большая частка каманды выправілася на пошукі.

Падымаючыся схілам пагорка, Браўн заўважыў наводдаль невялікі чорны сілуэт, які нагадваў варону. Наблізіўшыся, ён зразумеў, што гэта галава цёмнавалосай жанчыны, якая хавалася ў невялікім будане з кітовых костак. Яна сядзела, скрыжаваўшы ногі, і здымала тлушч з кавалка цюленевай скуры, выкарыстоўваючы прымітыўны нож — завостраны кавалак жалезнага абруча з грубай драўлянай рукаяткай.

Побач з хацінай блукала некалькі сабак, якія пачалі гыркаць, пабачыўшы чужынцаў. Жанчына прыкрыкнула, змусіўшы жывёл адысці, але сама не павярнулася. Браўн даў знак астатнім і асцярожна абышоў жытло, каб стаць перад яго жыхаркай.

Иллюстрация Хуаны Марии из статьи Джеймса М. Гиббонса «Дикая женщина острова Сан-Николас», опубликованной в журнале Californian Illustrated Magazine за октябрь 1893 года
Ілюстрацыя Хуаны Марыі з артыкула Джэймса М. Гібанса «Дзікая жанчына вострава Сан-Нікалас», апублікаванай у часопісе Californian Illustrated Magazine за кастрычнік 1893 года

Тое, што адбылося далей, уразіла паляўнічых. Індыянка не спалохалася і не паспрабавала ўцячы. Наадварот, яна ветліва ўсміхнулася паляўнічым, быццам даўно чакала іх, і пачала хутка і жыва гаварыць на незнаёмай мове, вітаючы кожнага з гасцей. Са сваіх запасаў яна дастала карэнні, абсмажыла іх на агні і ветлівым жэстам прапанавала прыхадням.

Паляўнічыя знакамі патлумачылі ёй, што хочуць забраць яе з вострава. Жанчына без найменшага вагання пачала збіраць рэчы. У вялікі кошык яна склала запасы сушанага цюленевага тлушчу, косткі і нават гнілую галаву цюленя, з якой выцякалі мазгі — было ясна, што гады выжывання прывучылі яе не выкідаць нічога. Прывязаўшы кошык да спіны рамянямі з сухажылляў, яна ўзяла падпаленую галавешку і рушыла за паляўнічымі. Дарогай памылася ў ручаі, а на беразе без страху села ў лодку, уладкаваўшыся на носе і моцна трымаючыся за барты. Апынуўшыся на шхуне, жанчына адразу ж скіравалася да печы, радуючыся яе цяплу пасля прадзіманага ўсімі вятрамі вострава.

Браўн пашыў для яе спадніцу з парусіны (яна з цікавасцю назірала і спрабавала дапамагчы). Таксама ёй выдалі мужчынскую кашулю і гальштук — гэты ўбор цалкам задаволіў індыянку. Назаўтра паляўнічыя разбілі лагер на беразе, і яна месяц жыла з імі, дапамагаючы збіраць дровы і ваду.

Капитан Джордж Найдевер. Фото: teachchannelislands.org
Капітан Джордж Найдэвер. Фота: teachchannelislands.org

Жанчына вылучалася жыццярадаснасцю і энергічнасцю, увесь час размаўляла і смяялася. Паводле ацэнкі Джорджа Найдэвера, ёй было каля пяцідзесяці гадоў. Яна была сярэдняга росту, моцна складзеная, з моцнымі рукамі і нагамі. Некалі чорныя валасы выгаралі пад пякучым сонцам да чырванавата-карычневага адцення і ператварыліся ў зблытаную кучму. Яе скура была прыкметна святлейшая, чым у большасці каліфарнійскіх індзейцаў — магчыма, асаблівасць племені нікаленья, пра прадстаўнікоў якога раннія еўрапейскія мараплаўцы пісалі як пра людзей «з белай скурай і румянымі шчокамі». Самай прыкметнай яе рысай былі зубы: усе на месцы, але сцёртыя да дзяснаў — вынік шматгадовай дыеты з вяленага цюленевага мяса і іншай жорсткай ежы.

Калі шхуна нарэшце адплыла да мацерыка, яе заспеў моцны шторм. Жанчына апусцілася на калені і, павярнуўшыся ў бок, адкуль дзьмуў вецер, пачала маліцца і рабіла гэта цэлы дзень, пакуль бура не сціхла. Потым горда паказала маракам на яснае неба: «Бачыце, што я зрабіла?» — нібы казала яна.

Калі нарэшце карабель дабраўся да Санта-Барбары, першае, што ўразіла індыянку, былі дзіўныя вялізныя сухапутныя жывёлы на набярэжнай, якіх яна ніколі раней не бачыла. Яна з захапленнем глядзела на валоў, запрэжаных у фурманку, і вершніка на кані, пляскала ў ладкі і танчыла ад радасці. З гэтага моманту пачалося яе новае жыццё.

Санта-Барбара в XIX веке. Скриншот видео: teachchannelislands.org
Санта-Барбара ў XIX стагоддзі. Скрыншот відэа: teachchannelislands.org

Але як гэтая жанчына апынулася адна на маленечкім востраве ў Ціхім акіяне? Каб зразумець гэта, трэба вярнуцца на некалькі дзесяцігоддзяў назад — у часы, калі Расійская імперыя асвойвала далёкія землі на поўначы Амерыкі, а Іспанія ўмацоўвала свой уплыў на ўзбярэжжа Каліфорніі.

Руская Амерыка

Рускія мараходы дабраліся да Аляскі яшчэ ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Неўзабаве прадпрымальныя паляўнічыя, прывабленыя багаццем пушніны, пачалі прасоўвацца ўсё далей на ўсход. Да канца XVIII стагоддзя, пасля шэрагу даследчых экспедыцый, пачалося актыўнае асваенне тэрыторыі — працэс, які мясцовыя жыхары наўрад ці маглі назваць мірным.

«Сбор ясака казаками в Енисейской губернии», акварель. Картина Александра Станкевича, 1892 год. Ясак — натуральный налог во время покорения Сибири, в основном брался пушниной. Источник: Красноярский краеведческий музей / commons.wikimedia.org
«Збор ясаку казакамі ў Енісейскай губерні», акварэль. Карціна Аляксандра Станкевіча, 1892 год. Ясак — натуральны падатак падчас заваявання Сібіры, у асноўным браўся пушнінай. Крыніца: Краснаярскі краязнаўчы музей / commons.wikimedia.org

Рускія падпарадкоўвалі карэннае насельніцтва (эскімосаў, алеутаў, індзейцаў), навярталі яго ў праваслаўную веру, засноўвалі гарады і рэдуты (умацаваныя паселішчы). Асабліва паспяховымі былі прамыслоўцы (ад слова «промысел» — так называлі паляўнічых на пушнога звера) пад правадырствам Аляксандра Баранава. Гэты прадпрымальнік з 1790 года ўзначальваў Паўночна-Усходнюю кампанію, заснаваную ў Іркуцку купцамі Рыгорам Шэліхавым і Іванам Голікавым. Менавіта яе людзі асвоілі ў 1784−1793 гадах востраў Кадзьяк, заклаўшы першае рускае паселішча Паўлоўская гавань, або Паўлаўск.

У 1799 годзе ўказам імператара Паўла I Паўночна-Усходняя кампанія была ператвораная ў Расійска-Амерыканскую кампанію (РАК). Яна атрымала манаполію на засваенне і эксплуатацыю новых тэрыторый і на гандаль здабытым там мехам. Немалая іх частка ішла праз Расію далей на Захад — у Еўропу.

Першым кіраўніком РАК на Алясцы стаў усё той жа Баранаў. У 1804-м на месцы аднаго з індзейскіх паселішчаў ён заснаваў Нова-Архангельск (цяперашняя Сітка), сталіцу Рускай Амерыкі, як пачалі называць гэтыя землі. А ў Паўлаўску (цяпер горад Кадзьяк, аднайменны востраву) да сёння стаіць так званы Дом Баранава — найстарэйшы захаваны ўзор рускай архітэктуры ў Паўночнай Амерыцы. Будынак быў узведзены ў 1808 годзе як склад меху, цяпер у ім знаходзіцца гістарычны музей, да 2019 года вядомы як Музей Баранава.

Исторический музей Кадьяка, ранее - Дом Баранова, бывший меховой склад, самый старый сохранившийся пример русской архитектуры на Аляске. Фото: kodiakhistorymuseum.org
Гістарычны музей Кадзьяка, раней — Дом Баранава, былы футравы склад, самы стары захаваны прыклад рускай архітэктуры на Алясцы. Фота: kodiakhistorymuseum.org
Портрет Александра Баранова на советской почтовой марке 1991 года. Источник: commons.wikimedia.org
Партрэт Аляксандра Баранава на савецкай паштовай марцы 1991 года. Крыніца: commons.wikimedia.org

Паказальна, як склалася на Алясцы асабістае жыццё аўтарытэтнага кіраўніка. Яго руская жонка адмовілася жыць на поўначы і вярнулася на радзіму. Неўзабаве Баранаў зблізіўся з дачкой мясцовага правадыра, якую спачатку трымаў закладніцай дзеля гарантый лаяльнасці яе племені. Толькі пасля смерці законнай жонкі, праз паўтара дзесяцігоддзя, ён ажаніўся з гэтай жанчынай, ахрышчанай у праваслаўе пад імем Ганна, хоць на той час ужо меў ад яе дваіх дзяцей.

Паводле яго прыкладу рабілі і многія іншыя каланізатары (сярод іх, дарэчы, было нямала прадстаўнікоў сібірскіх народаў). Паступова ў Рускай Амерыцы сфармавалася складаная сацыяльная іерархія. На вяршыні стаялі рускія адміністратары і купцы. Крэолы — нашчадкі ад змешаных шлюбаў рускіх з мясцовымі — займалі прамежкавае становішча. Яны мелі некаторыя прывілеі: маглі атрымліваць адукацыю і займаць пэўныя пасады ў кампаніі. Карэнныя жыхары мелі становішча залежных паляўнічых і рабочых. Асабліва шанаваліся алеуты — вельмі дасведчаныя паляўнічыя на марскіх жывёл.

Крепость губернатора Русской Америки в Ситке. Иллюстрация 1827 года. Источник: Alaska Department of Natural Resources / commons.wikimedia.org
Крэпасць губернатара Рускай Амерыкі ў Сітцы (Нова-Архангельск). Ілюстрацыя 1827 г. Крыніца: Alaska Department of Natural Resources / commons.wikimedia.org

«Я ніколі цябе не забуду»

Аднак неўзабаве паселішчы Рускай Амерыкі сутыкнуліся з вялікай праблемай — недахопам харчавання. З рыбай і мясам праблем не было, але вось збожжа, гародніну і многае іншае на Алясцы ўзяць не было дзе — усё везлі з глыбіні Расіі. Дарога была вельмі доўгай і складанай, немалая частка прадуктаў гніла. У выніку ў калоніях з ежай было складана.

Прыбыўшы туды ў 1805 годзе, гэта бядотнае становішча ўбачыў патрон расійска-амерыканскай кампаніі, зяць Шэліхава і камергер імператара (то-бок высокапастаўлены прыдворны) Мікалай Разанаў. Ён прыдумаў, як вырашыць праблему.

Падрыхтаваўшы карабель «Юнона» і дадатковы «Авось», Разанаў выправіўся да берагоў іспанскай Каліфорніі, каб наладзіць гандаль і забяспечыць калоніі харчаваннем. У яго была і іншая мэта — даследаваць магчымасць стварэння фарпоста Расійскай імперыі на поўдні Амерыкі.

Портрет Николая Резанова, около 1803 года. Неизвестный художник. Государственный исторический музей России. Источник: commons.wikimedia.org
Партрэт Мікалая Разанава, каля 1803 года. Невядомы мастак. Дзяржаўны гістарычны музей Расіі. Крыніца: commons.wikimedia.org

У сакавіку 1806 года рускі карабель кінуў якар у заліве Сан-Францыска. Мясцовыя іспанскія ўлады, выконваючы строгія інструкцыі з Мадрыда, якія забаранялі бізнес з замежнікамі, спачатку адмовілі ў праве на гандаль. Але Разанаў урэшце дабіўся свайго незвычайным шляхам.

За некалькі тыдняў, што ён гасцяваў у доме каменданта Сан-Францыска Хасэ Дарыа Аргуэлья, 42-гадовы ўдавец раззнаёміўся з 15-гадовай дачкой чыноўніка Марыяй Кансэпсьён Аргуэлья — ці проста Канчытай. Паміж імі ўзнікла сувязь, якая прывяла да нечаканых заручынаў (дзяўчына ўжо была ў шлюбным узросце: у Расіі ён тады пачынаўся наогул з 13 гадоў).

Саюз адкрыў Разанаву магчымасці для гандлю з іспанцамі, якіх ён шукаў. Ён дамовіўся з домам Аргуэлья, што паедзе ў Расію, каб прасіць дазволу на шлюб у імператара і папы рымскага, і вернецца не пазней чым праз два гады — тады і згуляюць вяселле. Загрузіўшы караблі харчаваннем, Разанаў адвёз яго ў Нова-Архангельск, пасля чаго даплыў да Ахоцка і выправіўся ў Пецярбург па сушы праз усю Сібір, нягледзячы на тое, што пачыналася зіма. Падарожжа аказалася вельмі цяжкім. Прастудзіўшыся ў дарозе, ён дабраўся толькі да Краснаярска, дзе 1 сакавіка 1807 года памёр.

Канчыта даведалася пра смерць свайго жаніха яшчэ праз год. Але не захацела выходзіць замуж за іншага — ці то праз тугу па Разанаву, ці то проста таму, што са славалюбства не хацела зніжаць планку: ні адзін мясцовы кандыдат не мог параўнацца з высокапастаўленым прыдворным расійскага імператара. Яна пражыла яшчэ паўстагоддзя і перад смерцю сышла ў манастыр.

Портрет Консепсьон Аргуэльо в юности. Источник: Santa Barbara Historical Museum
Партрэт Кансэпсьён Аргуэлья ў юнацтве. Крыніца: Santa Barbara Historical Museum

Гэтая гісторыя, з вялікай доляй мастацкай выдумкі, легла ў аснову знакамітай савецкай рамантычнай рок-оперы «Юнона і Авось» Андрэя Вазнясенскага і Аляксея Рыбнікава.

Магчыма, вы ўжо задаяцеся пытаннем, пры чым тут Адзінокая жанчына. Мікалай Разанаў стаў звяном у ланцужку падзей і перадумоваў, якія паўплывалі на яе лёс. Заехаўшы ў Нова-Архангельск па дарозе дадому з Сан-Францыска, камергер імператара рэкамендаваў кіраўніку Рускай Амерыкі Баранаву заснаваць фарпост на поўдні, каб забяспечваць паўночныя калоніі прадуктамі. У выніку ён дазволіў паляўнічым пачаць працаваць у Каліфорніі і дабрацца да вострава, дзе жыла адзінокая жанчына і яе супляменнікі.

Экспансія на поўдзень

Ідэя ажыццявілася ў 1812 годзе. Прыкладна за 100 км на поўнач ад Сан-Францыска, на беразе невялікай бухты, рускія заснавалі Форт-Рос — вайсковае і сельскагаспадарчае паселішча на тэрыторыі 400 гектараў. Зямля была «нічыйнай» — то-бок на яе не заяўлялі правоў ні іспанская, ні брытанская імперыі, ні амерыканцы.

Месца абіралі старанна: добрая абарона ад вятроў, урадлівыя землі, блізкасць да іспанскіх валадарстваў і зручнае размяшчэнне для марскога гандлю.

Каланісты ўзвялі крэпасць з чатырма бастыёнамі і некалькімі драўлянымі будынкамі, уключаючы дом каменданта, казармы, складскія памяшканні і праваслаўную капліцу.

Толькі з гадамі стане ясна, што аграрных надзей Форт-Рос не апраўдае праз прахалодны клімат, частыя туманы і перыядычныя засухі: так шмат пшаніцы не выгадуеш. Але ён спатрэбіўся для іншага.

Крэпасць стала важнай базай для гандлю з іспанцамі, а яшчэ для промыслу тых самых марскіх выдраў, пра якія мы казалі ў пачатку гэтага тэксту — галоўнай крыніцы прыбытку Расійска-Амерыканскай кампаніі. Адсюль на невялікіх судах алеуцкія паляўнічыя пад кіраўніцтвам рускіх «менеджараў» выпраўляліся далёка на поўдзень, аж да Сан-Дыега і Ніжняй Каліфорніі. Гэты кірунак акурат стаў крытычна важным, бо паблізу Аляскі папуляцыя каланаў моцна скарацілася пасля некалькіх гадоў масавага знішчэння.

Такія паляўнічыя судны рэгулярна заходзілі дзеля здабычы марскіх выдраў і коцікаў на астравы Чанэл, якія цягнуліся ўздоўж паўднёвай Каліфорніі ў раёне цяперашняга Лос-Анджэлеса. У тым ліку на самы аддалены з іх, маленькі Сан-Нікалас. Экспансія прывядзе да трагічнага сутыкнення культур на гэтых астравах. Не толькі асобныя людзі, такія як Адзінокая жанчына, але і цэлыя народы будуць знішчаныя ў пагоні за каштоўнай пушнінай.

«Ільмена»

На мяжы 1813−1814 гадоў з Нова-Архангельска выйшаў Брыг «Ільмена» — былое амерыканскае судна «Лідыя», выкупленае Баранавым у бостанскіх гандляроў. Камандаваў караблём наняты амерыканец Уільям Уодсварт, а ў трумах размяшчаліся 25 байдарак і 50 алеуцкіх паляўнічых пад кіраўніцтвам рускіх прамыслоўцаў Цімафея Тараканава і Якава Бабіна.

Сан-Нікалас — ізаляваны востраў памерам усяго 14,7 на 5,5 км за сотню кіламетраў ад берага і за 80 км ад сваіх суседзяў па архіпелагу — быў домам для некалькіх сотняў індзейцаў адасобленага племя нікаленья, якія гаварылі на сваёй унікальнай мове і вялі лад жыцця, што амаль не змяніўся за тысячы гадоў.

Острова архипелага Ченнэл-Айлендс. Скриншот видео: teachchannelislands.org
Астравы архіпелага Чэнэл-Айлэндс. Далей за ўсё ў моры — Сан-Нікалас. Скрыншот відэа: teachchannelislands.org

У пачатку 1814 года судна прыбыло да берагоў Сан-Нікаласа. Неўзабаве Тараканаў пакінуў там Бабіна з групай алеутаў для здабычы пушніны, а сам выправіўся з часткай паляўнічых на суседнія астравы.

У наступныя месяцы адбылася падзея, ключавая для нашай гісторыі. У пачатку XXI стагоддзя амерыканскія гісторыкі знайшлі ў расійскіх архівах дакументы, што праліваюць святло на ролю Расійска-Амерыканскай кампаніі ў гэтых падзеях.

Разня

У жніўні 1814 года да вострава прыбыў карабель «Педлер», які паслалі забраць здабычу. Якава Бабіна не аказалася на месцы — ён з часткай паляўнічых выправіўся на суседні востраў Санта-Каталіна. Прадстаўнік РАК Ілля Непагодзьеў, які знаходзіўся на борце «Педлера», знайшоў цюкі з пушнінай, пакінутыя пад наглядам мясцовых жыхароў, і забраў іх.

Ад алеутаў, што заставаліся там, Непагодзьеў даведаўся шакавальную навіну: мясцовыя нікаленья забілі аднаго з паляўнічых Бабіна. У адплату група алеутаў, якіх Бабін не змог ці не захацеў спыніць, зладзіла разню, забіўшы мноства астраўлян. У нататках рускіх, напісаных па гарачых слядах, няма падрабязнасцяў. Пры гэтым пазнейшыя амерыканскія — відаць, чуткі пра крывавую расправу дайшлі да берага — расказваюць, што алеуты перабілі ўсіх мужчын племені нікаленья, уключаючы старых і дзяцей, і пачалі «жыць» з іх жанчынамі.

Алеутские охотники, наемники Российско-американской компании, охотятся на морских выдр на Сан-Николасе. Рисунок. Источник: teachchannelislands.org
Алеўцкія паляўнічыя, найміты Расійска-Амерыканскай кампаніі, палююць на марскіх выдраў на Сан-Нікаласе. Малюнак. Крыніца: teachchannelislands.org

Інфармацыя дайшла да кіраўніцтва кампаніі і выклікала непакой — зрэшты, не больш за тое. Баранаў распарадзіўся «зрабіць вымову Бабіну за яго вар’яцкі ўчынак», бо Тараканаву загадвалі не рабіць астраўлянам ніякай шкоды.

У красавіку 1815 года, калі «Ільмена» вярнулася ў Форт-Рос, Якаў Бабін быў паніжаны на пасадзе да матроса, а потым наогул звольнены праз скаргі калег. Яго загадалі прывезці для расследавання ў Пецярбург пад вартай (праўда, відаць, даехаў ён толькі да Сіткі). Месца Бабіна заняў нейкі Барыс Тарасаў, які неўзабаве выправіўся з новай партыяй паляўнічых на Сан-Нікалас на судне «Форэстэр».

Ім таксама не зусім спрыяла ўдача. З гэтай групай звязаная яшчэ адна неймаверная гісторыя пра тую эпоху і скрыжаванні культур і імперый.

Святы Пётр Алеут

Вясной 1815 года Тарасаў, расчараваны беднай здабычай на Сан-Нікаласе, вырашыў перабрацца з часткай паляўнічых спачатку на востраў Санта-Роза, потым на Санта-Каталіну, а адтуль — да мацерыковага берага ў раёне Сан-Педра.

Тут, на мацерыку, паляўнічых РАК чакала пастка: іх захапілі іспанскія салдаты. Сярод алеутаў быў нехта Іван Кыглай — з яго сведчанняў праз чатыры гады і стала вядома пра тое, што здарылася. Паводле яго, іспанцы ўсіх звязалі, забралі здабытыя футры і асабістыя рэчы паляўнічых, пасля чаго палонных перавезлі ў каталіцкую місію Сан-Педра. Тарасава і большасць алеутаў неўзабаве адправілі ў іншыя гарады. Але Кыглай і яшчэ адзін аляскінец, Чукагнак, цяжка паранены, былі пакінутыя ў турме місіі разам з індзейцамі-злачынцамі, без ежы і вады на некалькі дзён.

Далей місіянеры нібыта спрабавалі прымусіць іх прыняць каталіцтва, але алеуты адказалі, што ўжо даўно ахрышчаныя ў праваслаўе на Кадзьяку і не хочуць прымаць іншую хрысціянскую веру. Гэта, паводле Кыглая, вырашыла лёс Чукагнака.

Испанская католическая миссия Санты-Барбары, основанная орденом францисканцев вблизи нынешней Санта-Барбары. Скриншот видео: teachchannelislands.org
Іспанская каталіцкая місія Санты-Барбары, заснаваная ордэнам францысканцаў паблізу цяперашняй Санта-Барбары. Скрыншот відэа: teachchannelislands.org

На досвітку з’явіўся святар з некалькімі індзейцамі, якіх трымалі ў гэтай жа турме. Тыя абступілі Чукагнака і на загад пачалі па кавалку адразаць яму спачатку пальцы, потым канечнасці, потым вытрыбушылі вантробы. Аляскінец памёр. Кыглай казаў, што тое самае хацелі зрабіць і з ім, але тут святару прынеслі нейкую паперу. Прачытаўшы, той загадаў Чукагнака закапаць у зямлю, а Кыглая адвесці назад у турму. Праз некалькі дзён яго павезлі ў Санта-Барбару.

Яшчэ нейкі час ён быў у палоне, на прымусовых працах у іспанцаў, а потым змог з адным з таварышаў збегчы на байдарцы. Перапраўляючыся з вострава на востраў, яны ўрэшце дабраліся да Сан-Нікаласа. Мясцовыя жыхары сустрэлі іх спакойна. Яны пражылі на востраве не менш за год. Толькі вясной 1819 года Кыглая падабрала «Ільмена», якая зазірнула на востраў, і ён быў дастаўлены ў Форт-Рос, дзе і даў свае паказанні.

Запісаная з яго словаў гісторыя — якой не было ніякіх доказаў — стала асновай для шанавання Чукагнака Рускай праваслаўнай царквой у Амерыцы пад імем Пётр Алеут. У 1980 годзе ён быў далучаны да ліку святых як пакутнік за веру.

Икона святого Петра Алеута авторства Пола Дроздовского, 2009 год. Предназначалась как подарок для монастыря Киклос на Кипре, поэтому надписи выполнены на английском и греческом языках. Фото: Flickr / commons.wikimedia.org
Абраз святога Пятра Алеута аўтарства Пола Драздоўскага, 2009 год. Прызначалася як падарунак манастыру Кіклас на Кіпры, таму надпісы выкананыя на англійскай і грэцкай мовах. Фота: Flickr / commons.wikimedia.org

Чым скончылася Руская Амерыка? З часам Расійская імперыя страціла цікавасць да развіцця паўночнаамерыканскіх уладанняў: выгады станавілася мала, а цяжкасцяў і выдаткаў — усё больш. У 1841 годзе Форт-Рос, наяўнасцю якога былі незадаволеныя амерыканцы і англічане, прадалі грамадзяніну Мексікі Джону Сатэру (сёння там нацпарк). А ў 1867 годзе аслабленая няўдачамі ў Крымскай вайне Расія вырашае пазбавіцца і ад самой Аляскі. Хоць Злучаныя Штаты не гарэлі жаданнем яе купляць, усё ж удалося дамовіцца і прадаць ім 1,5 млн кв. км уладанняў за 7,2 млн даляраў золатам. Пасля гэтага ўсе ахвотныя рускія пасяленцы і каланіяльныя грамадзяне выехалі на тэрыторыю Расіі, а карэнныя жыхары засталіся на сваёй зямлі. Так завяршыўся перыяд расійскай прысутнасці ў Паўночнай Амерыцы, які пачаўся ў XVIII стагоддзі.

Апошнія з нікаленья

Крывавы інцыдэнт у 1814 годзе стаў пачаткам канца для народа нікаленья — племені, што некалі цешылася дабрабытам і чыя колькасць да кантакту з прадстаўнікамі Расійска-Амерыканскай кампаніі ацэньвалася ў 200−300 жыхароў. Паводле некаторых звестак, да 1830 года на востраве заставалася ўсяго каля 40 чалавек, а да 1835-га — не больш за два дзясяткі. Тады іспанскія місіянеры прынялі рашэнне эвакуяваць іх на мацярык.

Францысканскія манахі на той час ужо перавезлі на кантынент жыхароў іншых астравоў архіпелага — Санта-Роза, Сан-Мігель, Санта-Крус і Санта-Каталіна. Навошта яны забіралі іх? Місіянеры мелі патрэбу ў працоўных руках, каб урабляць палі, пасвіць жывёлу і будаваць. З іншага боку, на іх думку, такім чынам, яны «цывілізавалі» індзейцаў (якіх, вядома, навярталі ў каталіцтва).

Рисунок крепости ранней Санта-Барбары, представленный в книге Альфреда Робинсона «Жизнь в Калифорнии», около 1839 г. Фото: commons.wikimedia.org
Малюнак крэпасці ранняй Санта-Барбары, прадстаўлены ў кнізе Альфрэда Робінсана «Жыццё ў Каліфорніі», каля 1839 г. Фота: commons.wikimedia.org

У 1835 годзе айцец Гансалес з місіі Санта-Барбары даручыў амерыканцам Ісааку Спарксу і Льюісу Бертану арганізаваць эвакуацыю апошняга вострава — Сан-Нікалас. Яны зафрахтавалі невялікую шхуну з іранічнай назвай «Пеор эс Нада» («Лепш, чым нічога») пад камандаваннем капітана Чарлі Хабарда.

Шхуна кінула якар у Сан-Нікаласе, і экіпаж выправіўся забіраць апошніх жыхароў вострава — іх на той час засталося, паводле розных звестак, ад 7 да 20 чалавек. Калі астраўляне ўжо пагрузіліся на лодкі, надвор’е рэзка пагоршылася. Наляцеў шторм, і капітан, баючыся за судна, загадаў як мага хутчэй адплываць.

Менавіта ў гэтай спешцы адбылася падзея, якая вызначыла лёс Адзінокай жанчыны.

У розных аповедах і сведчаннях сустракаюцца розныя версіі. Паводле адной, ужо калі лодкі адчалілі ад берага, маладая індыянка ўсвядоміла, што яе маленькага дзіцяці няма на борце, кінулася ў ваду і вярнулася на востраў. Паводле іншай версіі, яна пайшла на пошукі свайго малога, калі маракі чакалі на беразе, і затрымалася так надоўга, што яны ў выніку адплылі без яе, баючыся шторму. Былі таксама меркаванні, што ўсё гэта — рамантызаваная выдумка, а на самай справе на жанчыну проста забыліся, яна не заўважыла адплыцця карабля ці свядома схавалася, не жадаючы пакідаць родную зямлю. Так ці інакш, шхуна адышла без яе.

Одинокая женщина прыгает с борта корабля в океан, чтобы вернуться на остров. Рисунок из книги «Остров голубых дельфинов» Скотта О’Делла. Источник: teachchannelislands.org
Адзінокая жанчына скача з борта карабля ў акіян, каб вярнуцца на востраў. Малюнак з кнігі «Востраў блакітных дэльфінаў» Скота О’Дэла. Крыніца: teachchannelislands.org

Калі шхуна дасягнула Сан-Педра, індзейцаў нікаленья размеркавалі паміж рознымі місіямі, а некаторых адправілі ў Лос-Анджэлес. Што з імі стала пазней? Ёсць звесткі, што ў адной пары нарадзілася дзіця, што дзве жанчыны выйшлі замуж за мясцовых жыхароў. Але ў цэлым з моманту высадкі нікаленья растварыліся ў новым асяроддзі, і іх сляды былі страчаныя.

«Пеор эс Нада» пасля гэтага мусіла неадкладна выправіцца з грузам піламатэрыялаў у Сан-Францыска і ў яшчэ адзін горад крыху далей. Капітан Хабард нібыта планаваў вярнуцца па пакінутую на востраве жанчыну пры першай магчымасці. Але лёс распарадзіўся інакш.

Ля ўваходу ў праліў Залатыя Вароты шхуна пацярпела крушэнне ў шторме. Экіпаж выжыў, але судна было страчанае. Іншых на бедным узбярэжжы Каліфорніі тады не было, а калі і былі, ніхто не спяшаўся арганізоўваць выратавальную экспедыцыю дзеля адной індыянкі, якая, як лічылі, хутчэй за ўсё, і так ужо загінула ад голаду ці хваробаў. Хто б мог падумаць, што яна пратрымаецца 18 гадоў.

Як жа яна выжыла?

На прадзіманым усімі вятрамі астраўку жанчына з народа нікаленья стварыла цэлую сістэму выжывання, якая дазволіла ёй пратрымацца шмат гадоў у адзіноце.

Яна сілкавалася рыбай, якую лавіла на кручкі з ракавін марскога вушка, палявала на марскіх птушак і цюленяў. Яшчэ адзін ключавы прадукт, цюленевы тлушч (ворвань), яна вяліла на драўляных жэрдках, пастаўленых вакол жытла. Менавіта гэтыя жэрдкі з падвешанымі кавалкамі мяса потым знаходзілі паляўнічыя, якія наведвалі востраў.

Крючок для рыбы и наконечник стрелы, сделанные из раковин моллюсков. Фото: teachchannelislands.org
Кручок для рыбы і наканечнік стралы, зробленыя з ракавін малюскаў. Знойдзеныя на востраве Сан-Нікалас. Фота: teachchannelislands.org

Каб хавацца ад ветру, яна будавала круглыя канструкцыі дыяметрам каля двух метраў з пяціфутавымі сценамі з пераплеценага хмызняку, часам умацоўваючы іх кітовымі рэбрамі. Для захавання ежы і вады жанчына стварала непранікальныя пасудзіны паводле тэхналогіі, якой сотні, а можа, і тысячы гадоў валодалі яе продкі. Яна пляла бутлепадобныя ёмістасці з раслін, а потым герметызавала іх прыродным асфальтам, які можна было знайсці на востраве. Для гэтага кавалкі пароды жанчына змяшчала ў ёмістасць і кідала туды ж камяні, нагрэтыя на вогнішчы. Тыя плавілі асфальт, і ёмістасць трэба было круціць, пакрываючы ўнутраную паверхню тонкім пластом рэчыва.

Адзенне астраўлянкі ўяўляла сабой прамую доўгую свабодную сукенку з шырокім выразам ля горла, зробленую са скур бакланаў пер’ем вонкі, сшытых касцянымі іголкамі і ніткамі з жылаў. Яшчэ адна падобная сукенка ў яе ляжала на запас. У прыбярэжнай пячоры жанчына хавалася падчас кепскага надвор’я і вяла каляндар, адзначаючы на сценах дні і кожны карабель, які паказваўся на гарызонце. Рэдкія судны, якія падыходзілі да вострава, не выклікалі ў яе жадання завязаць кантакт — наадварот, яна аддавала перавагу таму, каб хавацца, баючыся незнаёмцаў.

Студэнты Лос-Анджэлескага ўніверсітэта дапамаглі вычарпаць з пячоры Адзінокай жанчыны 40 тысяч вёдраў пяску ў 2012 годзе. Фота: teachchannelislands.org
1 из 2
Пячора Адзінокай жанчыны, якую знайшоў у 2010 годзе вайсковы археолаг Стывен Шварц на Сан-Нікаласе пасля 20 гадоў пошукаў. Скрыншот відэа: teachchannelislands.org

Яе адзінота скончылася толькі летам 1853 года, калі паляўнічыя на выдраў на чале з Найдэверам знайшлі яе ў пясчаных дзюнах заходняй часткі Сан-Нікаласа. Паводле некаторых сведчанняў, адплываючы з маракамі, яна танчыла і спявала песню, якую адзін з іх запомніў. Яна складалася са словаў: «tokitoki / yamymna / tokitoki / weleleshkima». Пазней на мацерыку марак сустрэў аднаго старога індзейца, і той пераклаў песню індыянкі так: «Я адыходжу радасная, бо бачу дзень, калі хачу выбрацца з гэтага вострава».

Навукоўцы інсцэніявалі момант, калі маракі Найдэвера знайшлі Адзінокую жанчыну, што сядзела ў кітовай хаціне (Дзітман заўважыў спачатку «чорную кропку», а потым зразумеў, што гэта галава жанчыны). Яе ролю сыграла асістэнтка Марыян Холенбах. Фота з артыкула «An Account of the Discovery of a Whale-Bone House on San Nicolas Island»
1 из 1
У 1939−1941 гадах навукоўцы з Музея натуральнай гісторыі акругі Лос-Анджэлес наведвалі Сан-Нікалас. Яны знайшлі месца, дзе была хаціна адзінокай жанчыны з кітовых костак, і яе рэшткі. Навукоўцы аднавілі хаціну. Фота Марыян Холенбах, 1 снежня 1940 года. Крыніца: артыкул «An Account of the Discovery of a Whale-Bone House on San Nicolas Island»

Новы раздзел

У маленькім прыбярэжным пасёлку Санта-Барбара з’яўленне загадкавай жанчыны з далёкага вострава зрабіла сапраўдную сенсацыю. Джордж Найдэвер прывёз яе да сябе дадому, дзе яго жонка прыняла госцю з цеплынёй і клопатам.

Вестка пра яе выратаванне адразу разляцелася па ўзбярэжжы. Дом Найдэвера тут жа ператварыўся ў месца паломніцтва — мясцовыя жыхары і транзітныя вандроўнікі лічылі сваім абавязкам убачыць «дзікунку». Адзін з відавочцаў пісаў: «Дом быў так перапоўнены, што носа было не ўбіць; усе прагнулі зірнуць на яе і яе дзіўныя рэчы».

Санта-Барбара в XIX веке. Скриншот видео: teachchannelislands.org
Санта-Барбара ў XIX стагоддзі. Скрыншот відэа: teachchannelislands.org

Жанчына, якой неўзабаве далі імя Хуана Марыя, дэманстравала дзівосную ветлівасць да гасцей, усміхалася і кланялася кожнаму. Забаўляючы іх, яна часта спявала і танчыла, апрануўшыся ў сваё адзенне з пёраў бакланаў. Асаблівую любоў яна адчувала да дзяцей Найдэвера, гадзінамі гуляла з імі і аддавала ім падарункі, якія атрымлівала ад наведнікаў.

Капітан «Фрэмонта», аднаго з суднаў, што рэгулярна заходзілі ў Санта-Барбару, прапаноўваў Найдэверу выстаўляць жанчыну ў Сан-Францыска ў якасці атракцыёну, абяцаючы палову даходу. Іншы капітан, Трасэл, пайшоў яшчэ далей, прапанаваўшы 1000 даляраў — велізарную на тыя часы суму. Аднак сям’я, прывязаная да індыянкі, адхіліла ўсе прапановы. Жонка Найдэвера была супраць таго, каб рабіць з «безабароннага стварэння» відовішча для цікаўных.

Сумны фінал

Новаму жыццю Хуана Марыя была відавочна радая, але неўзабаве стала зразумела, што яно не ідзе ёй на карысць. Рэзкая змена харчавання аказалася для яе фатальнай. Яна вельмі прыахвоцілася да садавіны, якой ніколі не бачыла на сваім востраве, і ела яе ў велізарнай колькасці. Неўзабаве яе стан пачаў пагаршацца.

Некоторые верят, что это фото Хуаны Марии, сделанное в Санта-Барбаре в 1853 году после ее спасения. Считается, что оно было найдено рядом со снимком Марии Синфоросы Рамоны Санчес, жены Джорджа Найдевера. Другие исследователи сомневаются в этом. Фото: Sout
Некаторыя вераць, што гэта фота Хуаны Марыі, зробленае ў Санта-Барбары ў 1853 годзе пасля яе выратавання. Лічыцца, што яно было знойдзенае побач са здымкам Марыі Сінфаросы Рамоны Санчэс, жонкі Джорджа Найдэвера. Іншыя даследчыкі сумняваюцца ў гэтым. Фота: Southwest Museum of the American Indian / commons.wikimedia.org

«Жыццё ў доме, ежа, хваляванне і расчараванне пачалі адбівацца на ёй. Паступова яна марнела», — пісаў відавочца. Праз месяц у жанчыны пачаліся сімптомы дызентэрыі. Яна настолькі аслабела, што ўжо не магла хадзіць самастойна. Яе выносілі ў крэсле на веранду, дзе яна драмала на сонцы, пакуль дзеці гулялі вакол.

Місіс Найдевер, спрабуючы дапамагчы, расстаралася і засмажыла цюленевае мяса, думаючы, што звыклая ежа дапаможа індыянцы. Аднак было запозна. Хуана Марыя ўдзячна пагладзіла рукі гаспадыні дому, але есці не змагла, паказаўшы на свае сточаныя зубы і паківаўшы галавой.

Аднойчы раніцай яна звалілася са свайго крэсла і запала ў несвядомы стан. Бачачы набліжэнне смерці, місіс Найдэвер паслала па святара, і Хуану Марыю хрысцілі ў каталіцтва.

Так, праз сем тыдняў пасля свайго выратавання, у кастрычніку 1853 года, апошняя жыхарка Сан-Нікаласа памерла на руках сваёй хроснай маці місіс Найдэвер. Яе пахавалі на могілках у Санта-Барбары.

Запись о Хуане Марии, сделанная рукой падре Гонсалеса - священника миссии Санта-Барбары. Скриншот видео: teachchannelislands.org
Запіс пра Хуану Марыю, зроблены рукой падрэ Гансалеса — святара місіі Санта-Барбары. Скрыншот відэа: teachchannelislands.org

Пасля смерці Адзінокай жанчыны некаторыя яе рэчы, уключаючы вопратку з пёраў, каралі з ракавінак, касцяны нож і іншыя прадметы, святары даслалі ў Ватыкан.

Сан-Нікалас доўга пуставаў, пакуль ужо ў сучаснасці там не стварылі базу ВМФ ЗША, якая займаецца адсочваннем ракет. З таго часу востраў закрыты для публікі, але па-ранейшаму вабіць навукоўцаў: ён аказаўся адной з самых багатых археалагічных пляцовак у ЗША.

Абноўленая легенда

Як гаворыцца ў дакументах XIX стагоддзя, спробы камунікаваць з індыянкай былі амаль беспаспяховымі: ніхто не разумеў мовы нікаленья. Яе супляменнікаў, эвакуяваных раней, так і не знайшлі. Запісаныя былі толькі чатыры словы з яе мовы: to-co (скура), nache (мужчына), te-gua (неба) і pinche (цела). Святары прыводзілі індзейцаў з розных плямёнаў, якія размаўлялі на розных дыялектах, але ніхто не мог зразумець ні слова.

Так лічылася больш за паўтара стагоддзя. Але ў 2018 годзе новае даследаванне перавярнула класічную версію пра маці, якая кінулася ў акіян па забытае на беразе немаўля, і пра тое, што ніхто на ўзбярэжжы не быў здольны яе зразумець.

Археолаг Стывен Шварц, які працаваў на вайсковай базе на Сан-Нікаласе і дзесяцігоддзямі вывучаў гісторыю жанчыны і сам востраў, знайшоў у архівах неапублікаваныя матэрыялы антраполага Джона Харынгтана. У пачатку ХХ стагоддзя той апытваў жыхароў Санта-Барбары, якія яшчэ памяталі прыбыццё Хуаны Марыі.

Хуана Мария с погибшим ребенком на руках. Рисунок из книги “Остров голубых дельфинов” Скотта О’Делла. Источник: teachchannelislands.org
Хуана Марыя з загінулым дзіцем на руках. Малюнак з кнігі «Востраў блакітных дэльфінаў» Скота О’Дэла. Крыніца: teachchannelislands.org

«Яна не шукала немаўляці. Паводле сведчанняў, калі яна прыбыла ў Санта-Барбару ў 1853 годзе, некаторыя мясцовыя жыхары ўсё ж змаглі сяк-так пагаварыць з ёй. І яна расказала, што засталася праз свайго падлетка-сына, які знік у момант эвакуацыі»,-расказаў Шварц газеце «Санта Барбара Індэпэндэнт».

Паводле новых звестак, жанчына пасля гэтага яшчэ некалькі гадоў жыла з дзіцем, пакуль не здарылася трагедыя: юнак загінуў на яе вачах, разадраны «марской пачварай» (імаверна, акулай ці касаткай) падчас рыбалкі. Толькі пасля гэтага яна засталася ў поўнай адзіноце — прыкладна на дзесяць гадоў, а не на 18, як лічылася раней. Гэта тлумачыць тое, чаму яна не сплыла ні з адным з караблёў, якія зрэдку з’яўляліся ля вострава. Пакуль сын быў жывы, яна не хацела пакідаць Сан-Нікалас; калі ж ён загінуў, яе ўжо нішто не трымала, і яна ахвотна паехала з Найдэверам. Гэтая версія значна больш рэалістычная і зразумелая — зрэшты, здаецца, новыя дэталі не пазбаўляюць гэтыя падзеі ні рамантыкі, ні трагізму.

Американские дети изучают роман “Остров голубых дельфинов” в школах. Скриншот видео: teachchannelislands.org
Амерыканскія дзеці вывучаюць раман «Востраў блакітных дэльфінаў» у школах. Скрыншот відэа: teachchannelislands.org

Пасля смерці Адзінокай жанчыны пра яе не раз пісалі газеты, ёю цікавіліся гісторыкі, антраполагі, лінгвісты. Паступова яна адышла ў сферу фальклору, але сапраўдную славу здабыла ў 1960 годзе, калі амерыканец Скот О’Дэл апублікаваў юнацкі раман «Востраў блакітных дэльфінаў». Мастацкае пераасэнсаванне лёсу Хуаны Марыі імгненна заваявала папулярнасць, кніга ўвайшла ў школьную праграму, была перакладзеная на дзясяткі моваў і экранізаваная ў 1964 годзе.

Так Адзінокая жанчына, якая не пакінула па сабе нават сапраўднага імені, стала знакавай фігурай у гісторыі амерыканскага Захаду. Яе гісторыя па-ранейшаму натхняе даследчыкаў і энтузіястаў, нагадваючы пра стойкасць чалавечага духу перад абліччам нечуваных выпрабаванняў.

Чытайце таксама